У Курапатах усталёўваюць афіцыйны памятны знак
У Курапатах пачалі ўсталёўваць афіцыйны памятны знак. Пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе актывіст Таварыства аховы помнікаў Юрый Меляшкевіч.
"Мантаж памятнага знака. Усталёўваецца аснова для скульптуры. Таксама дастаўлены і чакае ўсталёўкі маўклівы звон памяці", — піша ён.
Нагадаем, што ўсталяваннем помніка займаецца афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. У конкурсе, які ладзіла Міністэрства культуры, пераможцам стаў праект аўтарскага калектыву, у які ўвайшлі скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, а таксама архітэктары Марыя Маркаўцова і Вольга Ярмоліна.