У Курапатах знішчылі ўсе металічныя крыжы з боку МКАД
У Курапатах сёння вынішчылі ўсе металічныя крыжы, якія стаялі ўздоўж нядаўна ўзведзенай агароджы з боку МКАД. Як паведамляе Радыё Свабода, на месца крыжоў цяпер высаджваюць дрэвы, а на плот чапляюць вазоны з хваёвымі галінкамі.
БРСМ, “Белая Русь” і афіцыйныя прафсаюзы зладзілі тут суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
Знос крыжоў вакол Курапацкага леса пачаўся 4 красавіка. Тады вынішчылі каля 70 драўляных крыжоў і літаральна за некалькі дзён абнеслі ўрочышча металічным плотам.