У кватэры магілёўскага журналіста Ігара Барысава ідзе ператрус
Журналісту інкрымінуюць паклёп, які ўтрымліваецца ў публічным выступе.
Жыллё сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), магілёўскага журналіста Ігара Барысава абшукваюць. Пра гэта Барысаў паведаміў сваім калегам, што яму інкрымінуюць артыкул 188 Крымінальнага кодэксу — паклёп, які утрымліваецца ў публічным выступе, або ў друкаваным або публічна дэманстраваным творы, або ў сродках масавай інфармацыі. Паводле гэтага артыкула, прадугледжваюцца папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, штраф, арышт да 6 месяцаў або абмежаванне волі да трох гадоў.
Ігар Барысаў з’яўляецца рэдактарам сайта “Наш Магілёў”. Што менавіта стала прычынай падазрэння ў паклёпе, пакуль невядома.
Фота: Facebook