У Кыргызстане міліцыю збіраюцца перайменаваць у паліцыю

У Кыргызстане міліцыю збіраюцца перайменаваць у паліцыю

У Кыргызстане міліцыю збіраюцца перайменаваць у паліцыю. З такой прапановай выступіў прэм’ер-міністр Сапар Ісакаў. Ён называе міліцыю “мілітарысцкай аўтарытарнай структурай”, якая засталася з савецкіх часоў і арыентавана “на працэс і статыстыку”. А вось задачай паліцыі, кажа Ісакаў, з’яўляецца “супрацоўніцтва з грамадскасцю”, інфармуе ria.ru.

Цяпер сілавікі з Кыргызстана вывучаюць досвед іншых краін, пасля чаго і будзе прынятае канчатковае рашэнне.

У Беларусі 4 сакавіка адзначаецца Дзень міліцыі. У гэты дзень у 1917 годзе ў Мінску была створана міліцыя, якой кіраваў бальшавік Міхаіл Фрунзэ (пад псеўданімам Міхайлаў). Дарэчы, ён — ураджэнец Бішкека, сталіцы Кыргызстана.

У Расіі міліцыя была перайменаваная ў паліцыю ў 2011 годзе, ва Украіне — у 2015-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі