У Лагойску без вады засталіся лякарня, дом-інтэрнат, шматкватэрныя дамы

Аварыя ў Лагойску / logoysk.by
Аварыя ў Лагойску / logoysk.by

У Лагойску 3 сакавіка прарвала трубаправод каля дома №33 на вуліцы Перамогі, піша мясцовы сайт logoysk.by.

Па словах камунальнікаў, ліквідацыя аварыі можа зацягнуцца да суботы, 4 сакавіка, бо камунікацыі пралягаюць на даволі вялікай глыбіні.

Без вады засталіся Лагойская цэнтральная раённая больніца, гімназія, дзіцячы садок №1 "Сонейка", дом-інтэрнат, школа №3, шматкватэрныя жылыя дамы, прылеглыя да вуліц, на якіх знаходзяцца згаданыя ўстановы.

Паведамляецца, што пункты выдачы пітной вады ў Лагойску дзейнічаюць на крыніцы, каля царквы і на аўтамабільнай стаянцы каля ўваходу ў паліклініку.

Таксама ёсць пункт выдачы тэхнічнай вады — каля пажарнай часткі, на вуліцы Перамогі, 86а.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі