У Лепельскім раёне вайсковец упаў з даху

У Лепельскім раёне вайсковец упаў з даху

У вёсцы Заслонава Лепельскага раёна вайсковец упаў з даху. Салдат "у цяжкім стане".

Як высветліла Еўрарадыё, здарэнне сапраўды мела месца. Але на тэрыторыі часці, дзе служыць вайсковец, няма высокіх будынкаў.

Прэс-сакратар Міністэрства абароны Уладзімір Макараў пацвердзіў Еўрарадыё, што такая здарэнне сапраўды было, але даўнавата — у сакавіку. Інфармацыя пра "цяжкі стан", па яго словах, не адпавядае сапраўднасці.

"Яшчэ ў сакавіку вайсковец, выконваючы працы ў парку на даху аднапавярховага будынка, спыткнуўся і ўпаў, — кажа Макараў. — Быў абследаваны ў медыцынскай установе. З 3 красавіка знаходзіцца ў вайсковай часці. Стан яго здароўя не выклікае засцярогі".

Па факце невыканання мер бяспекі ў вайсковай часці дагэтуль праводзіцца службовае расследаванне.

 

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 19.04:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі