У Лідзе зафіксаваны першы выпадак COVID-19
У Лідзе зафіксаваны першы выпадак COVID-19, паведамляе сайт bizlida.by, які спасылаецца на крыніцу ў мясцовай цэнтральнай раённай бальніцы. Першы факт каранавіруснай інфекцыі ў горадзе пацвердзілі і ў Лідскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Вядома, што тэст здаў пенсіянер і ён паказаў станоўчы вынік. Пацыента перавялі ў інфекцыйнае аддзяленне.
З мінулага тыдня на сайце stopcovid.belta.by адсутнічае інфармацыя пра выпадкі заражэння каранавірусам па рэгіёнах нашай краіны. Яна знікла пасля таго, як СМІ заўважылі супярэчнасці ў афіцыйнай статыстыцы. На раніцу нядзелі ў Беларусі было 2578 выпадкаў COVID-19, памерлі 26 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.