У Літве пачалі крымінальную справу супраць прарасійскага блогера Анатоля Шарыя
Анатоль Шарый
У Літве распачалі крымінальную справу супраць прарасійскага блогера з Украіны Анатоля Шарыя. Яго падазраюць у адмыванні грошай. Пра гэта са спасылкай на спікера Генпракуратуры Літвы Рыту Стундэне 12 жніўня піша сайт 15min.
У студзені 2022 года Шарый быў пазбаўлены палітычнага прытулку ў Літве. Гэта адбылося пасля таго, як літоўскія ўлады прыйшлі да высновы, што знаходжанне блогера ў краіне ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы. У чэрвені Шарыю забаранілі ўезд у Літву.
Ва Украіне блогера падазраюць у здрадзе дзяржаве. Яго абвясцілі ў вышук.
Цяперашняе расследаванне пачалося з заявы блогера Марка Фейгіна пра тое, што Шарый, будучы рэзідэнтам Літвы, мог весці незарэгістраваную дзейнасць, атрымліваць незадэклараваныя даходы ад расійскіх крыніц і не плаціць падаткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.