У Лондане працягваецца 24-гадзінны страйк метрапалітэна (відэа)

У лонданскім метро з вечара серады працягваецца 24-гадзінны страйк. Яго супрацоўнікі пратэстуюць супраць начной працы.

Як інфармуе Euronews, супрацоўнікі падземкі выступаюць супраць планаў кіраўніцтва перавесці метро на кругласуткавы рэжым працы. Кампанія прапанавала павышэнне зарплаты і надбаўкі за начныя змены, аднак прафсаюзы палічылі гэтыя меры недастатковымі, бо "нармальнае жыццё" з такім графікам весці немагчыма.

Страйк прывёў і да вялізных коркаў, паколькі многія з тых лонданцаў, хто ездзіў на метро, пераселі на свае машыны, а аўтобусаў апынулася занадта мала — усім жадаючым не хапае месцаў. Госці брытанскай сталіцы зусім у разгубленасці.

Кожны дзень лонданскім метро карыстаюцца каля чатырох мільёнаў чалавек. Страты ад страйка могуць скласці дзясяткі мільёнаў фунтаў.

Здымак з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі