У лютым інфляцыя ў Беларусі склала 1,3%
Інфляцыя і маніпуляцыі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У лютым інфляцыя ў Беларусі склала 1,3% (у параўнанні са снежнем 2022-га — 2%), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У мінулым месяцы харчовыя тавары падаражэлі на 1,1%, нехарчовыя — на 0,5%, платныя паслугі — на 2,7%. У лютым найбольш падаражэлі жыллёва-камунальныя паслугі і гародніна.
За 2022 год інфляцыя ў РБ склала 12,8% (улады закладалі ў прагноз 6%). На запаволенне росту цэн ўплываюць кантроль за цэнаўтварэннем і слабы спажывецкі попыт, лічаць у Еўразійскім банку развіцця. Урад прагназаваў сёлета інфляцыю на ўзроўні 7-8%, аднак 10 сакавіка Аляксандр Лукашэнка забараніў інфляцыі перавышаць 7%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.