У лютым Украіна ўзначаліць Савет бяспекі ААН

У лютым Украіна ўзначаліць Савет бяспекі ААН

Старшынёўства ў Савеце бяспекі ААН у лютым пяройдзе да Украіны. Кіраваць Саветам бяспекі будзе амбасадар Украіны Уладзімір Ельчанка, перадае УНІАН са спасылкай на афіцыйны твітар-акаўнт ААН.

Украіну ўваходзіць у лік непастаянных чальцоў Савета бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У кастрычніку 2015 года Украіну абралі ў Савет бяспекі на 2016-2017 гады. "За" кандыдатуру Украіны прагаласавалі 177 краін.

Агулам у Савет бяспекі ААН уваходзяць 15 краін. Пастаяннымі чальцамі арганізацыі з'яўляюцца толькі пяць з іх — Вялікабрытанія, Кітай, Расія (як правапераемніца СССР), ЗША і Францыя. Апошні раз Украіна была непастаянным чальцом Савета бяспекі каля 15 гадоў таму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі