У магілёўскага праваабаронцы правялі два ператрусы за два дні
Магілёўскія сілавікі за два дні правялі два пертрусы ў дырэктара Магілёўскага праваабарончага цэнтру Уладзіміра Крачанкі.
25 студзеня ў яго кватэры правялі ператрус супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расскледаванняў Камітэта дзяржкантролю. Пры гэтым у Краўчанкі забралі буклеты Беларускага Хельсінкскага камітэта і тэлеканала "Белсат" прыкладна дзесяцігадовай даўніны. Таксама забралі цацачны пісталет ягонага сына.
26 студзеня на лецішча праваабаронцы прыехаў АМАП з аўтаматамі. Пасля ператрусу Краўчанку павезлі ў невядомым кірунку. Вядома, што ў яго канфіскавалі наўтбук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.