У магілёўскіх журналістаў адбыліся ператрусы

У магілёўскіх журналістаў адбыліся ператрусы

Зранку 14 студзеня адбыліся ператрусы ў магілёўскага відэааператара-фрылансера Яўгена Глушкова і журналіста Барыса Вырвіча ў Бялынічах, паведамляюць праваабаронцы.

Абодва праходзяць сведкамі па крымінальных справах. У Вырвіча пазначаныя адразу некалькіх артыкулаў — 188, 203, 361 і 369 КК РБ.

Паведамляюць, што ў Глушкова ператрус пачаўся ў 6:20 раніцы. Амапаўцы ў баявой форме зламалі замок і ўварваліся ў кватэру. Журналіста паклалі тварам у падлогу, пасля чаго перавярнулі дом. У яго забралі ўсю тэхніку, аднак копію пратаколу ператрусу не выдалі. Пароль ад смартфона ў Глушкова выбівалі пагрозамі пасадзіць у ІЧУ.

Пасля ператрусу журналіста адвезлі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама, дзе дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе паводле арт. 188 КК (паклёп).

Пазней стала вядома пра ператрус у фрылансера Алеся Сабалеўскага і ў студыі канала "Шосты рэгіён".

У магілёўскіх журналістаў адбыліся ператрусы
Яўген Глушкоў / svaboda.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі