У Магілёве АМАП затрымаў сутэнёраў, якія везлі прастытутак у Расію

У Магілёве АМАП затрымаў сутэнёраў, якія везлі прастытутак у Расію

Праваахоўнікі заявілі, што перакрыты чарговы міжнародны канал вывазу ў замежжа жанчын з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі (чацвёрты з пачатку года). У Магілёве АМАП затрымаў сутэнёраў, якія везлі прастытутак у Расію. У аўтамабілі аказаліся 27-гадовы жыхар Магілёўскага раёна (ён быў пасярэднікам) і двое расіян. Яны завербавалі і хацелі вывезці з Саратаў дваіх мясцовых жыхарак.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці, затрыманыя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Арганізацыя і выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоваў для занятку прастытуцыяй". Беларусу і расіянам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі