У Магілёве і Бабруйску на рэферэндум створаць спецгрупы хуткага рэагавання

У Магілёве і Бабруйску на рэферэндум створаць спецгрупы хуткага рэагавання

Падчас рэферэндуму ў Магілёве і Бабруйску будуць дзейнічаць сілавыя спецгрупы хуткага рэагавання. Яны будуць складацца з супрацоўнікаў АМАПа і спецыяльнага падраздзялення ўнутраных войскаў. Пра гэта падчас паездкі ў Магілёў паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, перадае БЕЛТА.

Ён дадаў, што на ўсіх выбарчых участках будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі. Таксама міліцыянты будуць суправаджаць чальцоў выбаркамаў для галасавання па дамах. Пры сумневах першым у кватэру ці дом будзе заходзіць міліцыянт, а толькі пасля яго — прадстаўнік участковай камісіі.

Таксама Кубракоў паведаміў, што ў кожным раёне будуць мінімум па чатыры ўзброеныя аператыўныя групы.

"Гэта мабільныя групы, у якіх супрацоўнікі будуць цалкам экіпіяваныя і мець спецыяльнае ўзбраенне на выпадак узнікнення пазаштатных сітуацый. Яны будуць выбываць на ўчасткі і аказваць дапамогу супрацоўнікам, якія там знаходзяцца", — патлумачыў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі