У Магілёве перад выпускнікамі выступіць дэсант Z-артыстаў

Вольга Бузава ў акупаванай Данецкай вобласці Украіны / "смотрим.ру"
Вольга Бузава ў акупаванай Данецкай вобласці Украіны / "смотрим.ру"

Канцэрт пад назвай “Зорны выпускны” пройдзе ў Магілёве 10 чэрвеня — яго арганізуюць спецыяльна для выпускнікоў школ і іх бацькоў. І, як высветлілася, на гэтым “свяце” будзе сапраўдны “дэсант” расійскіх Z-артыстаў.

Хэдлайнеркай заяўлена Вольга Бузава, якая восенню ездзіла ў акупаваную Расіяй Данецкую вобласць Украіны і адмаўлялася асуджаць уварванне.

Таксама на сцэне выступіць гурт “Прапаганда”, якая віншавала з “Днём абаронцы Айчыны” плакатам з літарай Z (сімвалам расійскай вайны ва Украіне). У праграме — і гурт “Стрелки“, які выступаў у акупаванай Данецкай вобласці яшчэ ў 2017-ым.

Таксама выступаць будуць беларускія артысты, якія ў апошнія гады сталі частымі гасцямі на афіцыйных мерапрыемствах і конкурсах кшталту “Фактар Х” і “Славянскі базар”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі