У Магілёве затрыманы былы дырэктар музея Аляксей Бацюкоў

Амапаўцы ўрываюцца ў кватэру

Амапаўцы ўрываюцца ў кватэру / vk.com/tvrmogilevby

У Магілёве затрыманы былы дырэктар Музея гісторыі горада Аляксей Бацюкоў. Магілёўскае тэлебачанне паказала анонс вечаровай праграмы (павінна выйсці ў пятніцу) з затрыманнем мужчыны, якое праводзілі ўзброеныя амапаўцы. Яго паклалі на падлогу. Прапагандысты сцвярджаюць, што былі затрыманыя "экстрэмісты", якія нібыта "здзекаваліся над гісторыяй і памяццю Беларусі".

Днямі праваабаронцы паведамлялі пра ператрусы, якія прайшлі ў Магілёве 5-6 снежня. У спісе мясцовых жыхароў, да якіх прыходзілі сілавікі, было пазначана і прозвішча Бацюкова.

Аляксей Бацюкоў кіраваў Музеем гісторыі Магілёва каля дзесяцігоддзя, здолеў папоўніць калекцыю ўнікальнымі артэфактамі, грошы на якія збіраліся з ахвяраванняў. У пачатку 2021-га з ім не працягнулі кантракт. Гісторыка неаднаразова затрымлівалі. Папярэдні раз — летам 2023-га, калі ён правёў трое сутак за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі