У Магілёве затрымалі зборшчыка подпісаў за Таццяну Караткевіч
Міліцыянтам не спадабалася, што ён збіраў подпісы пад бел-чырвона-белым сцягам.
У Магілёве міліцыянты затрымалі Аляксандра Шаўцова, сябра ініцыятыўнай групы ў падтрымку Таццяны Караткевіч. Як перадае Радыё "Свабода", актывіст Партыі БНФ збіраў подпісы за Караткевіч пад бел-чырвона-белым сцягам на Віленскім рынку Магілёва.
Паведамляецца, што тры супрацоўнікі АМАПу паспрабавалі забраць сцяг, але Шаўцоў стаў абараняць сімвал. Таму міліцыянты забралі яго разам са сцягам.
Нагадаем, што 14 жніўня ініцыятыўная група Караткеевіч паведаміла пра 100 тысяч сабраных подпісаў. Тым не менш, збор подпісаў працягнецца да 21 жніўня ўключна.
Фота: svaboda.org