У Малдове будзе праеўрапейскі прэзідэнт — Мая Санду

У Малдове будзе праеўрапейскі прэзідэнт — Мая Санду

У Малдове будзе праеўрапейскі прэзідэнт — Мая Санду. Дзейны прэзідэнт Ігар Дадон, сябар Расіі і Аляксандра Лукашэнкі, выбары па выніках другога туру прайграў. У яго — 42,2%, у Санду — 57,7%.

Мая Санду, лідар праеўрапейскай Партыі дзеяння і салідарнасці, стане прэзідэнтам Малдовы на бліжэйшыя чатыры гады. Яе падтрымала моладзь, жыхары буйных гарадоў і шматлікая дыяспара ў краінах Еўропы.

"Гэта наша агульная перамога", заявіла Мая Санду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі