У Манголіі пратэстоўцы паспрабавалі ўварвацца ў Палац урада

Пратэсты ў Манголіі / gogo.mn
Пратэсты ў Манголіі / gogo.mn

У сталіцы Манголіі адбываюцца масавыя пратэсты. Яны пачаліся 4 снежня пасля паведамленняй пра магчымую карупцыю пры экспарце вугалю ў Кітай, піша "Новая газета. Европа" са спасылкай на мангольскія СМІ.

Пратэстоўцы незадаволеныя расследаваннем справы пра экспарт вугалю ў Кітай у абыход мытнага кантролю. Дэманстранты патрабуюць раскрыць імёны падазраваных, сярод якіх могуць быць высокапастаўленыя асобы. Гаворка ідзе пра 44 трыльёны тугрыкаў (12,9 мільярда долараў). Пад следствам, па звестках журналістаў, знаходзяцца 15 службовых асоб.

5 снежня пратэстоўцы паспрабавалі прарвацца ў Палац урада, але не змаглі. Паліцыя заклікала ўсіх разысціся. Губернатар сталіцы загадаў гвалтоўна разагнаць дэманстрацыю.

Паводле неафіцыйных звестак, пацярпелі шэсць чалавек, чатыры супрацоўнікі службы бяспекі Палаца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі