У Маскве абяцаюць спрасціць беларусам атрыманне расійскага грамадзянства
У Маскве абяцаюць спрасціць беларусам і ўкраінцам працэдуру атрымання расійскага грамадзянства. Для іх у Расійскай Федэрацыі могуць адмяніць сумоўе на веданне рускай мовы, інфармуе ТАСС.
Пра запланаванае новаўвядзенне паведаміла начальнік Галоўнага ўпраўлення па пытаннях міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Расіі Валянціна Казакова. Паводле яе слоў, ужо распрацаваны адпаведныя законапраекты. Казакова таксама паведаміла, што для беларусаў, украінцаў, казахаў і малдаван прадугледжана магчымасць атрымання грамадзянства Расіі пасля атрымання віда на жыхарства.
Год таму ў Маскве падлічылі, што ў Расіі на той час жыло крыху больш за 650 тысяч беларускіх грамадзян. За чатыры гады іх колькасць павялічылася на 132,5 тысячы чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.