У Мазыры прайшлі ператрусы і затрыманні
Затрыманне / Ілюстрацыйнае фота ohrana.gov.by
У Мазыры ў аўторак прайшлі ператрусы і затрыманні, піша @viasnaHomel. Мяркуецца, што сілавікі маглі наведаць дзясяткі мясцовых жыхароў. У прыватнасці, ператрусы праходзілі ў некаторых раней рэпрэсаваных па адміністрацыйных артыкулах.
З учорашняга дня перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі Фёдар Чаранкоў, муж палітычнай зняволенай Крысціны Чаранковай і сын грамадскага актывіста Юрыя Чаранкова. Чакаецца, што яго асудзяць ці ўжо асудзілі па адміністрацыйнай справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.