У медалёвым заліку на Алімпіядзе ў Рыа Беларусь займае 34-е месца
У медалёвым заліку на Алімпіядзе ў Рыа Беларусь займае 34-е месца. На рахунку беларускіх алімпійцаў 1 золата, 2 срэбра і 2 бронзы. Нагадаем, беларускае золата Алімпіяды ў Рыа заваяваў Уладзіслаў Ганчароў у скачках на батуце. Срэбра на рахунку цяжкаатлетаў Дар'і Навумавай (вагавая катэгорыя да 75 кг) і Вадзіма Стральцова (да 94 кг). Бронзавыя медалі заваявалі плыўчыха Аляксандра Герасіменя на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем і барэц грэка-рымскага стылю Джавід Гамзатаў.
Лідыруюць ЗША — 75 узнагарод, у тым ліку 26 залатых. На другім месцы — Вялікабрытанія з 41 узнагародай, з якіх 16 — залатыя медалі. Трэцяе месца займае Кітай — 46 узнагарод, у тым ліку 15 залатых. Сярод нашых суседзяў найлепшы вынік у Расіі — 35 медалёў, у тым ліку 11 залатых і 4 месца ў медалёвым заліку. Польшча займае 22-е месца — 5 медалёў, з іх 2 — залатыя. Украіна — 50-я, таксама 5 медалёў, але сярод іх няма залатых. Літва займае 54-е месца — 3 медалі, золата літоўскія алімпійцы таксама не заваявалі. У Латвіі ўзнагарод на Алімпіядзе ў Рыа пакуль няма.