У мінчука дома знайшлі самаробную булаву, БЧБ-сцяг і "Пагоню"
Булавы / livemaster.ru, ілюстрацыйнае фота
Тры месяцы арышту прысудзілі мінчуку за тое, што нелегальна змайстраваў булаву і захоўваў яе дома. Як паведамляе прэс-служба пракуратуры, 55-гадовага беспрацоўнага мужчыну абвінавацілі ў незаконным вырабе халоднай зброі (ч. 2 арт. 296 КК).
Падчас разглядуу выявілася, што мужчына ў сябе дома зрабіў булаву з цвікамі замест шыпоў. Яе прызналі "халоднай зброяй ударна-раздрабняльнага дзеяння". Пры ператрусе булаву канфіскавалі.
Падчас ператрусу ў мінчука таксама знайшлі і забралі герб "Пагоня" і "кавалак матэрыялу белых і чырвоных колераў".
На судзе абвінавачаны прызнаў віну і сказаў, што зрабіў булаву для абароны. Праўда, адзначаюць у пракуратуры, мінчук не змог патлумачыць, ад каго хацеў абараняцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.