У Мінфіне распавялі, куды пойдзе дарожны збор у 2020 годзе

У Мінфіне распавялі, куды пойдзе дарожны збор у 2020 годзе

У 2020 годзе сродкі дарожнага збору павінныя пайсці на рамонт дарог і выплату крэдытаў на другую МКАД. Гэта прадугледжана ў законапраекце аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год, перадае БЕЛТА.

У адпаведнасці з праектам закона, сродкі ад дарожнага збору накіроўваюцца на будаўніцтва, рэканструкцыю, капітальны і бягучы рамонт аўтадарог.

Таксама прадугледжваюцца, што яны пойдуць на пагашэнне асноўнага доўгу і выплату адсоткаў па крэдытах, выдадзеных на будаўніцтва другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска.

Частка сродкаў будзе перададзеная ў кансалідаваныя бюджэты абласцей і бюджэт Мінска ў выглядзе субвенцый.

Плануецца, што рэспубліканскі дарожны фонд у 2020 годзе атрымае 616 мільёнаў рублёў. Амаль палову гэтай сумы складуць сродкі дарожнага збору.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі