У Мінгарвыканкаме паведамілі, калі запрацуюць калядныя кірмашы
На кірмашы ў Мінску ў 2021-м / minsknews.by
У Мінгарвыканкаме паведамілі, што калядныя кірмашы ў сталіцы запрацуюць з 17 снежня. Найвялікшы гарадскі кірмаш адкрыецца на пляцоўцы каля Палаца спорту і будзе там працаваць да 15 студзеня 2023-га. Кірмаш на Кастрычніцкай плошчы будзе працаваць да 7 студзеня. У Верхнім горадзе яго адкрыюць толькі 25 снежня, дзейнічаць ён будзе таксама да сёмага студзеня. Яшчэ адзін кірмаш разгорнуць у Ракаўскім прадмесці.
Начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная кажа, што ў навагоднюю ноч гандаль у цэнтры Мінска будзе праходзіць да 4-й гадзіны раніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.