У мінскім метро з'явяцца дзесяць вагонаў-бібліятэк (фота)

У мінскім метро з'явяцца дзесяць вагонаў-бібліятэк (фота)

У мінскім метро з ініцыятывы аператара сотавай сувязі МТС з'явяцца дзесяць вагонаў-бібліятэк. Яны стылізаваныя пад пакоі з кніжнымі паліцамі. Такім чынам робіцца спроба зацікавіць людзей добрымі кнігамі, бо яны чытаюць усё менш і менш, адзначае агенцтва "Мінск-навіны".

Праект будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў. Вагоны будуць прысвечаныя дзіцячай літаратуры, класіцы, бестселерам, дэтэктывам, містычным і фантастычным творам. Чатыры з іх ужо абслугоўваюць пасажыраў, да канца года да іх далучацца яшчэ шэсць.

Унутры кожнага вагона змясцілі па 50 урыўкаў з папулярных кніг. Мяркуецца, што гэта выкліча ў людзей жаданне прачытаць гэтыя творы цалкам. Таксама пасажыры знойдуць інструкцыі, якія адкрываюць у рамках "Мабільнай бібліятэкі" бясплатны доступ да больш чым 500 тысячаў разнастайных твораў, выдадзеных на 9 мовах свету.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі