У Мінскметрабудзе на свой дзень нараджэння павесіўся рабочы

У Мінскметрабудзе на свой дзень нараджэння павесіўся рабочы

У будаўніча-мантажным упраўленні №1 Мінскметрабуда ўчыніў самагубства 24-гадовы рабочы. Ён павесіўся ў будынку на вуліцы Ракаўскай, дзе знаходзіцца арганізацыя. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі супрацоўнікі Мінскметрабуда.

“Павесіўся на свой дзень нараджэння, — распавялі Еўрарадыё рабочыя “Мінскметрабуд”. — З-за дзяўчыны. Гэта шабашнік, не мінчанін. Сімпатычны, высокі хлопец. Сышоў з начной змены, схадзіў у душ, памыўся. Узяў кабель і на чацвёртым паверсе павесіўся”.

У сталіцу іншагародні хлопец прыехаў працаваць зваршчыкам.

У Следчым камітэце Еўрарадыё паведамілі, што выпадак меў месца, па яго факце праводзіцца праверка. Афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова расказала, што ў здарэнні не маецца прыкметыў крымінальнага характару. Яно не звязанае ні з працай, ні з сям'ёй. А падрабязнасці не агучваюцца па этычных прычынах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі