У Мінску абралі "Місіс Сусвет — 2015" (фота, відэа)
Пераможцай конкурсу прыгажосці сярод замужніх жанчын стала прадстаўніца Канады Эшлі Бурнхэм.
У Мінску 29 жніўня завяршыўся конкурс "Місіс Сусвет — 2015", у якім удзельнічалі больш за 60 замужніх жанчын з розных краін свету. Пераможцай конкусу на фінальным шоў была абвешчаная прадстаўніца Канады Эшлі Бурнхэм.
Дарэчы, падчас знаходжання ў Беларусі канкурсанткі не толькі ўдзельнічалі ў шоў, але і наведалі брыгаду беларускага спецназу.
Фота: onliner.by