У Мінску ад інфекцыі памёр малады вайсковец
У міністэрстве абароны сцвярджаюць, што такога ў беларускім войску не было 10 гадоў.
Як паведамляе БЕЛТА, вайсковец 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, якая дыслакуецца ў сталіцы, памёр у выніку менінгакокавай інфекцыі. 2 жніўня хлопца шпіталізавалі ў Галоўны вайсковы медычны клінічны цэнтр Узброеных Сіл, але выратаваць яму жыццё лекары не змаглі, нягледзячы на ўсю аказаную меддапамогу.
Па факце смерці вайскоўца праводзіцца праверка. Адзначаецца, што для беларускага войска гэта "дастаткова рэдкі выпадак", за апошняе дзесяцігоддзе ён адзіны.
Мінабароны выказвае спачуванні родным памерлага ды аказвае яго сям'і дапамогу.
Фота — Fotolia