У Мінску ад моцнага ветру дрэвы падалі на аўтамабілі (фота)

У Мінску ад моцнага ветру дрэвы падалі на аўтамабілі (фота)

У Мінску ад моцнага ветру дрэвы падалі на аўтамабілі, прыпаркаваныя ў двары дома па вуліцы Бабруйскай, 23. Як перадае прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, дрэвы паваліліся ад рэзкага парыву ветра да 13 метраў за секунду. Нязначна пашкоджаныя аўтамабілі “Пежо-2006”, “Аўдзі Q-5” і грузавік “МАН”.

Пацярпелых няма.

У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я МНС заклікае праяўляць асцярожнасць і трымацца падалей ад дрэваў, якія могуць паваліцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі