У Мінску адсвяткавалі сусветны Дзень снегу (фота)
Жыхары Мінску ў суботу, 23 студзеня змаглі адсвяткаваць сусветны Дзень снегу. Спартова-забаўляльныя імпрэзы праходзілі ў гарналыжным цэнтры “Сонечная даліна”. Асновай свята сталі спаборніцтвы па лыжных відах спорту, а таксама паказальныя выступы сноўбардзістаў і фрыстайлістаў, паведамляе onliner.by
Дзень снегу адзначаецца ў 40 краінах свету. У Беларусі такая традыцыя з’явілася некалькі гадоў таму.