У Мінску асудзілі ўхіліста ад службы ў войску, які вярнуўся з Польшчы

Справу разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска / БЕЛТА
Справу разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска / БЕЛТА

У Мінску асудзілі 24-гадовага ўхіліста ад службы ў войску, які вярнуўся з Польшчы. У 2020-м хлопец з'ехаў за мяжу, летась яго аб'явілі ў вышук, а сёлета затрымалі на мяжы, піша minsknews.by.

Паведамляецца, што мінчук працаваў таксістам. Незадоўга да прызыву ён трапіў у аварыю, атрымаў вялікі штраф, быў звольнены. У Польшчу паехаў на заробкі. Сцвярджаецца, што яму паспелі пад подпіс уручыць позву ў ваенкамат. Таму ўжо ў лютым 2021-га распачалі крымінальную справу.

У Беларусь хлопец вярнуўся ў жніўні 2022-га і адразу ж быў затрыманы. Яго асудзілі на два месяцы арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі