У Мінску бацькі адмовіліся ад 17-гадовага сына, спайс-наркамана (фота)

17-гадовага спайс-наркамана Лёню ў Мінскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі бацькі прывезлі разам з міліцыяй. Аднак пасля яны адмовіліся забіраць свайго сына. Загадчык аддзяленнем урач-рэаніматолаг Андрэй Богдан прызнаецца, што такое ў яго практыцы здарылася ўпершыню.

"Сын-наркаман нам больш не патрэбны! Нават не спрабуйце яго вярнуць! Прывязеце — дзверы будуць зачынены...", — сказалі бацькі лекару. Спробы "дастукацца" да іх не мелі поспеху, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".

На здымках: Лёня напісаў ліст сваім бацькам. Але яны ўжо не вераць, што іх адзінае дзіця можа выправіцца і спыніць дэградацыю. Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі