У Мінску будуць судзіць школьнікаў, якія збілі і абрабавалі мужчыну

Мужчыну збілі вучні 9 і 11 класаў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мужчыну збілі вучні 9 і 11 класаў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Мінску будуць судзіць школьнікаў — вучняў 9 і 11 класа, якія ў жніўні гэтага года збілі і абрабавалі 42-гадовага жыхара Мінска, расказалі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску.

Мужчына сам звярнуўся ў міліцыю. Распавёў, што ў той вечар ішоў дадому, па дарозе сустрэў падлеткаў — трох хлопцаў і дзяўчыну. Вырашылі выпіць. Пасля гэтага падлеткі яго пабілі. Як устанавіла следства, двое хлопцаў нанеслі новаму знаёмаму "больш за 30 удараў па розных частках цела". Калі мужчына паваліўся на зямлю, яны забралі ў яго з заплечніка рэчы на суму звыш 250 рублёў і ўцяклі. Усё, што адбываецца, школьнікі здымалі на тэлефон.

Міліцыя даволі хутка знайшла рабаўнікоў. Двое хлопцаў, якія білі мужчыну, раней праблем з законам не мелі. Падчас гутаркі са следчымі школьнікі "пастаянна прыдумлялі прычыну збіцця і нават супярэчылі сведчанням адзін аднаго", кажуць ва УСК.

Хлопцаў абвінавачваюць у злосным хуліганстве і разбоі. Да суда іх аддалі бацькам "пад нагляд".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі