У Мінску дамовіліся пра “школьнае перамір’е” на Данбасе (відэа)

У Мінску дамовіліся пра “школьнае перамір’е” на Данбасе (відэа)

У Мінску дамовіліся пра “школьнае перамір’е” на Данбасе. Яно пачнецца з 0.00 25 жніўня. Пра гэта ў сераду дамовілася кантактная група па Украіне. Па словах спецпрадстаўніка АБСЕ у трохбаковай кантактнай групе Марціна Сайдзіка, бакі абавязаліся зрабіць усё неабходнае для забеспячэння ўстойлівага рэжыму спынення агню. Маніторынгам сітуацыі будуць займацца супрацоўнікі АБСЕ, якім паабяцалі надзейны і бяспечны доступ па ўсёй тэрыторыі Украіны. У той жа час не было дасягнута прагрэсу ў пытанні абмену ваеннапалоннымі.

Наступнае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне пройдзе ў беларускай сталіцы 6 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі