У Мінску дамовіліся пра спыненне агню на Данбасе з 23 снежня

У Мінску дамовіліся пра спыненне агню на Данбасе з 23 снежня

У Мінску дамовіліся пра спыненне агню на Данбасе з 23 снежня. Такое рашэнне было прынятае ў сераду на пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Адзначаецца, што рэжым спынення агню бестэрміновы. Ён прымеркаваны да калядных і навагодніх святаў, каб на гэты час забяспечыць жыхарам Данбасу "мір і спакой", заявіў спецпрадстаўнік АБСЕ ў Трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік.

Папярэдні раз пра спыненне агню на Данбасе заяўлялі ў жніўні, але тады амаль адразу ж перамір'е было парушанае.

На пасяджэнні ў беларускай сталіцы ішла гаворка і пра абмен палоннымі. Ёсць надзея, што яго ўдасца правесці яшчэ сёлета. Ва ўкраінскім спісе 306 чалавек, самаабвешчаныя рэспублікі гатовыя на іх абмяняць 74 чалавекі.

У Мінску дамовіліся пра спыненне агню на Данбасе з 23 снежня
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі