У Мінску ідзе "паляванне" на моладзевых актывістаў
Пра гэта паведамляецца ў сацыяльных сетках.
Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька піша, што міліцыянты імкнуцца затрымаць актывіста партыі Змітра Кавалгіна.
Юлія Сцяпанава паведаміла, што затрымалі Сержука Казакова і вязуць у Ленінскі РУУС Мінска.
Як інфармавала Еўрарадыё, сёння ў мінску ўжо асудзілі некалькі затрыманых маладафронтаўцаў. Таксама сілавікі палююць на нацыянал-бальшавікоў. Мяркуецца, што прэвентыўныя затрыманні актывістаў звязаныя з будучым Днём Перамогі і чэмпіянатам свету па хакеі.
Фота — sled.net.ua