У Мінску калона ваеннай тэхнікі не прапускала хуткую

У Мінску калона ваеннай тэхнікі не прапускала хуткую

У Мінску калона ваеннай тэхнікі не прапусціла машыну хуткай дапамогі з уключнымі маячкамі. Відэа гэтага інцыдэнту трапіла ў сеціва. Ролік зняты на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Сурганава, насупраць Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

На відэа бачна, як па праспекце ў бок цэнтра горада адна за адной ідуць ваенныя машыны, а на скрыжаванні з боку вуліцы Сурганава стаіць хуткая і чакае, пакуль пройдзе калона.

Увечары 29 чэрвеня ў Мінску праходзіла чарговая рэпетыцыя ваеннага парада да афіцыйнага Дня незалежнасці, які адзначаецца 3 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі