У Мінску кандыдаты ў дэпутаты правядуць больш за 7 тысяч масавых мерапрыемстваў

У Мінску кандыдаты ў дэпутаты правядуць больш за 7 тысяч масавых мерапрыемстваў

ЦВК Беларусі апублікаваў звесткі на 24 кастрычніка пра колькасць пададзеных апавяшчэнняў аб правядзенні масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і іх даверанымі асобамі. У Мінску падалі 223 апавяшчэнні пра 7322 такія акцыі (мітынгі, пікеты, сходы па-за памяшканнямі), а ў Магілёўскай вобласці толькі 1 апавяшчэнне, але на 138 масавых мерапрыемстваў. На сітуацыю на Магілёўшчыне звярнула ўвагу ў сённяшнім відэазвароце старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

1849 акцый плануецца правесці ў Мінскай вобласці, 1754 — у Гомельскай, 1418 — у Гродзенскай вобласці.

Што да акцый кандыдатаў у дэпутаты ў памяшканнях, то найбольш апавяшчэнняў зарэгістравалі ў Мінскай вобласці — 839, у Мінску толькі 85.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

У Мінску кандыдаты ў дэпутаты правядуць больш за 7 тысяч масавых мерапрыемстваў
rec.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі