У Мінску ліквідавалі лабараторыю па вытворчасці курыльных сумесяў (відэа)
Міліцыянты затрымалі 24-гадовага мінчука, у якога пры сабе знайшлі больш за 2 грама курыльнай сумесі з псіхатропным кампанентам.
Атрымаўшы інфармацыю пра меркаванага прадаўца, праваахоўнікі выйшлі на 22-гадовага студэнта адной з мінскіх ВНУ, які ў кватэры па вуліцы Сухараўскай арганізаваў вытворчасць спайсаў. Выраблены прадукт малады чалавек ужываў сам і прадаваў праз інтэрнэт. Высветлілася, што ён дзейнічаў як метадам закладкі доз у схованкі, так асабіста сустракаўся з пакупнікамі.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, у адносінах абодвух затрыманых распачатыя крымінальныя справы.
Фота, відэа — guvd.gov.by