У Мінску мужчыну затрымалі за татуіроўкі, якія заўважылі ў басейне

Мужчыну пасадзілі перад камерай паўголым / скрыншот відэа сілавікоў

Мужчыну пасадзілі перад камерай паўголым / скрыншот відэа сілавікоў

Сілавікі апублікавалі чарговае відэа з "прызнаннямі" затрыманага за "экстрэмізм". Гэтым разам падставай сталі татуіроўкі. Мужчына плаваў у басейне і нібыта "дэманстраваў" гэтыя татуіроўкі навакольным.

На відэа сілавікоў мужчына кажа, што працуе інструктарам у аўташколе і з'яўляецца фанатам ФК "Дынама". Паводле яго слоў, "у маладосці набіў татуіроўкі экстрэмісцкага зместу і дэманстраваў іх у грамадскім месцы — у басейне". Што менавіта на выявах, незразумела — самі татуіроўкі на відэа размытыя.

Мужчыну хутчэй за ўсё будуць судзіць — у кадры ён кажа пра тое, што "пасля адбыцця пакарання" абавязваецца звесці татуіроўкі і "прыйсці ў міліцыю паказаць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі