У Мінску мытнікі перахапілі пасылкі з наркотыкамі з Еўропы, Азіі і Амерыкі
Пра гэта паведамілі ў Мінскай рэгіянальнай мытні.
На працягу першых дзевяці месяцаў бягучага года падчас мытнага дагляду міжнародных паштовых адпраўленняў знайшлі кантрабанду з Вялікабрытаніі, Кітая і Перу. Было распачата 10 крымінальных спраў.
Як інфармуе БЕЛТА, сярод рэчываў, якія перасылаюцца — ЛСД, какаінавы ліст, марыхуана ды іншыя. Агульная вага наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў склала больш за 1 кг.
Фота — Fotolia