У Мінску навукоўца асудзілі на 3,5 года за "негатыўныя каментары" ў сацсетках

Мінскі гарадскі суд / Яндэкс
Мінскі гарадскі суд / Яндэкс

На 3,5 года калоніі агульнага рэжыму асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе навуковага супрацоўніка Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук, актывіста Свабоднага прафсаюза беларускага (СПБ) Аляксандра Кандрацюка, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч. Дзяржабвінаваўца — пракурор Далідовіч.

Навукоўца абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці альбо варажнечы), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 369 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Бок абвінавачання заявіў, быццам Кандрацюк пакідаў у сацсетках "негатыўныя каментары", які дыскрэдытавалі ўладу і абражалі Лукашэнку.

Навукоўца затрымалі 5 верасня 2022 года разам з іншымі супрацоўнікамі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН. Спярша яму прысудзілі 13 сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю Кандрацюк пасля гэтага не выйшаў — на яго пачалі крымінальную справу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі