У Мінску пабудуюць 69 км новых трамвайных шляхоў — уздоўж кальцавой дарогі

У Мінску пабудуюць 69 км новых трамвайных шляхоў — уздоўж кальцавой дарогі

У Мінску будзе пабудавана 69 кіламетраў новых трамвайных шляхоў. Гэта будуць вылучаныя лініі, якія ніяк не перакрыжоўваюцца з аўтамабільнымі транспартнымі патокамі і з пешаходнымі зонамі, усё будзе знаходзіцца на розных узроўнях, распавёў у інтэрв’ю агенцтву “Мінск-Навіны” старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак:

“Я лічу, што раней недастаткова ўвагі надавалі трамваю. Ён сам па сабе не вельмі-та, можа, адрозніваецца ад аўтобуса ці тралейбуса. Але ёсць пэўныя праблемы з перакрыццём руху. Напрыклад, адбылося ДТЗ на трамвайных шляхах — і спыняецца цэлая лінія. Чаго няма ў метро, на чыгунцы. Трэба ствараць апорную сетку рэйкавага транспарту, якая ўключае і метро, каб перавозіць вялікую колькасць людзей ад перасадачнага вузла да перасадачнага вузла”.

У Мінску пабудуюць 69 км новых трамвайных шляхоў — уздоўж кальцавой дарогі
Анатоль Сівак / "Мінск-Навіны"

Сёння ў Мінску — 25 км трамвайных шляхоў. Трамвай “фактычна працуе ва ўмовах гарадскога аўтобуса”. Генплан прадугледжвае, што ў сталіцы Беларусі пабудуюць яшчэ 69 км трамвайных шляхоў. Яны будуць дубляваць кальцавую дарогу, даўжыня якой 56 км, каб злучыць станцыі метро і ўсе раёны ўздоўж МКАД.

“Над хуткасным трамваем мы ўжо працуем”, — дадаў Анатоль Сівак.

Метро таксама не будзе спыняцца ў развіцці, а хуткасны трамвай стане яго дапаўненнем. Кіраўнік Мінгарвыканкама адзначыў, што на пракладку метро пад зямлёй трэба больш грошай, чым на правядзенне наземных трамвайных шляхоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі