У Мінску пачалі ўключаць ацяпленне ў адміністратыўных будынках

У Мінску пачалі ўключаць ацяпленне ў адміністратыўных будынках

У Мінску пачалі ўключаць ацяпленне ў адміністратыўных будынках, паведаміў на пасяджэнні працоўнай групы ў пытанні ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторыі сталіцы першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.  

У школы, дзіцячыя садкі, лякарні і іншыя сацыяльныя ўстановы сталіцы цяпло пачало паступаць 6 кастрычніка, у жылыя дамы — 7 кастрычніка. На сённяшні дзень ацяпленне ўключанае болей за 4 тысячы дамоў (амаль 70% жылога фонду). Таксама ідзе праца па распаветрыванні сістэм ацяплення — у жыллёва-камунальныя службы паступіла амаль 400 такіх заявак, паведамляе БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі