У Мінску пачалі ўключаць ацяпленне ў кватэрах
Раніцай 9 кастрычніка ў Мінску ў кватэрах пачалі ўключаць ацяпленне. Таксама цяпло з’явіцца ў інтэрнатах, лазнях, тэатрах, гасцініцах, басейнах. Як адзначае агенцтва “Мінск-навіны”, ацяпленне будзе падключана на працягу 5 дзён. Дарэчы, у інтэрнэце можна даведацца, калі цяпло з’явіцца ў канкрэтным доме ў сталіцы. Аднак партал 115.бел працуе ў перабоямі — вельмі шмат жадаючых даведацца, калі ж у іх кватэрах нарэшце пацяплее.