У Мінску пачаў працаваць uberX

У Мінску пачаў працаваць uberX

У Мінску пачаў працаваць сервіс uberX. Гэта танны варыянт сервісу uberBlack, які пачаў працаваць у Мінску некалькі месяцаў таму.
Кошт паездкі знізіўся на 30-40 працэнтаў. Напрыклад, даехаць да Уручча з цэнтра на uberX каштуе 90 тысяч, а на uberBlack — 130 тысяч рублёў.

Падача на uberX каштуе 27 000 (45 000 — на uberBlack), адзін кіламетр — 5 700 (7 000 на uberBlack), мінімальная паездка — 34 900 (60 000 — на uberBlack), хвіліна прастою каштуе 600 рублёў (1 250 —на uberBlack).

Сервіс uberBlack абслугоўваюць аўтамабілі прэміум-класа, uberX прапануе аўтамабілі эканом-класа — Skoda Rapid, Kia Rio, Volkswagen Polo, Hyundai Solaris маладзейшыя за 5 год.

Кошт паездкі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск з любой кропкі горада, як і кошт зваротнай дарогі, будзе фіксаваны і складзе 350 000 рублёў.

У Мінску пачаў працаваць uberX
У Мінску пачаў працаваць uberX
У Мінску пачаў працаваць uberX

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі