У Мінску перадумалі адключаць гарачую ваду

У Мінску перадумалі адключаць гарачую ваду

У Мінску адключэнне гарачага водазабеспячэння для падрыхтоўкі цеплавых сетак да працы ў зімовых умовах перанеслі на больш познія тэрміны. Яно павінна было пачацца 18 красавіка.

Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-службы Мінгарвыканкама, гарачую ваду ўчора ў спажыўцоў на вуліцах Гурцьева, Пуцілава, Фогеля, а таксама ў курсантаў Ваеннай акадэміі не адключылі з-за таго, што "ацяпляльны сезон для першай катэгорыі спажыўцоў не завершаны". Ацяпленне ў адміністрацыйных будынках сталіцы пачалі адключаць 6 красавіка, у жылых дамах — 8 красавіка. Аднак цалкам гэты працэс яшчэ не завершыўся.

Пра новыя тэрміны адключэння гарачай вады гарадскія службы паведамяць пазней. Летась сезон адключэння гарачага водазабеспячэння пачаўся 1 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі