У Мінску плануюць пабудаваць новыя могілкі ля Малога Трасцянца

У Мінску плануюць пабудаваць новыя могілкі ля Малога Трасцянца

У Мінску плануюць пабудаваць новыя могілкі. Як піша TUT.by, праект вынесены на грамадскае абмеркаванне. Побач з могілкамі ўзнікнуць і прадпрыемствы па перапрацоўцы смецця.

Могілкі “Лясныя” з’явяцца з левага боку ад Магілёўскай шашы, ля пасёлка Малы Трасцянец.  Увесці аб’ект у эксплуатацыю мяркуюць ужо ў 2019 годзе, бо на існуючых “Паўночных” могілках ужо няма дзе хаваць. Пад могілкі адводзіцца 26 гектараў, але ў перспектыве тэрыторыя дасягне 70 га. Пры цяперашнім узроўні смяротнасці гэтага хопіць на 20-25 гадоў.  

Раней гэтую тэрыторыю займаў танкавы палігон, а цяпер гэта поле, не прыдатнае для выкарыстання ў сельскагаспадарчых мэтах. Праектоўшчыкі сцвярджаюць, што гэтае месца цалкам адпавядае ўсім патрабаванням да такіх аб’ектаў.

На”Лясных” могілках будуць тры зоны пахаванняў: традыцыйныя з двайнымі ўчасткамі, газонныя без надмагільных узгоркаў і агароджаў, а таксама калумбарыі для захавання праху пасля крэмацыі.

Побач з новымі могілкамі павінны з’явіцца прадпрыемствы па сартаванні і перапрацоўцы цвёрдых камунальных адкідаў. Заводы цяпер будуюцца з удзелам інвестараў з Польшчы і Даніі, а на вытворчасці будуць выкарыстоўваць тэхналогіі без выкідаў шкодных рэчываў у атмасферу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі